Спадчына: Стральчонак Алег Анатольевіч
Аўторак, 17 Кастрычнік 2017 10:45
18 кастрычніка 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алега Анатольевіча Стральчонка (1947–2010), вучонага ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)
Алег Анатольевіч Стральчонак нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1970 годзе паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру. У 1970–1973 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР.